Best of MP3 downloads
Advertising
Musicstore
Musicstore Sale!

Artist Detailed Info: Monkey Bite

Info auf deutsch

Monkey Bite

Менскі панк-рок-гурт Monkey Bite сабраўся наноў увосень 2010 году пасьля шматгадовага перапынку. З часу свайго заснаваньня гурт зьмяніў шэраг назваў («Лакаліці», «Блазны», Zloma) і некалькі музыкаў.

«Мы нікуды не зьнікалі, мы проста выходзілі за півам, — распавядаюць музыкі гурта. — Разьвясёлыя рэпетыцыі, першыя выступы для „мясцовых“, канцэрты ў „Графіці“ і „Рэактары“ разам з нашымі сябрамі „Цмокамі“ і кумірамі Zet. А потым перапынак на восем гадоў. І вось мы вярнуліся! З адноўленым складам, драпежнай назвай, і вірам новых ідэй!»

За гэты год гурт Monkey Bite пасьпеў сыграць некалькі канцэртаў у Менску, у тым ліку быў запрошаны на 7-годзьдзе парталу «Тузін Гітоў», дзе выступіў разам з гуртамі «Жнюв», «Палац», Re1ikt.

«Мы робім панк! Так мы адчувалі тое, чым займаліся, хаця музычныя плыні, стылі і накірункі нас мала цікавілі. Гэта была не проста музыка, а стыль жыцьця. І вось зараз мы зноўку гатовыя рваць струны і паліць комбікі! — кажа пра вяртаньне гітарыст гурта і аўтар большасьці песень Сяржук (Цукер) Лапуць. — Аб чым нашыя песьні? Яны пра тых, хто сочыць за намі з блакітных люстэркаў, пра людзей, якія вымушаныя адчуваць сябе гарбатымі ў роднай краіне, і мараць скінуць нарэшце камяні са сваіх сэрцаў…»

Напрыканцы 2011 году музыкі выдалі свой дэбютный EP Monkey Bite, а ў пачатку 2012 году сталі ўладальнікамі прэміі «Дэбют году» на Ultra-Music Awards 2011.


This User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; Source: Last.fm.

Go Back